БЕЛ Ł РУС

Сілавікі прыйшлі на сход польскіх настаўнікаў у Гродне

28.08.2021 / 19:46

Nashaniva.com

Сёння раніцай гродзенская міліцыя ўвайшла ў офіс Саюза палякаў Беларусі, дзе з нагоды надыходзячага навучальнага года прайшла арганізацыйная нарада выкладчыкаў з цэнтраў выкладання польскай мовы, якія дзейнічаюць пры Саюзе, паведамляе Znadniemna.pl.

Актывістка Саюза палякаў у Беларусі Данута Карповіч паведаміла, што супрацоўнікі міліцыі, якія прысутнічалі на выкладчыцкай нарадзе, сказалі, што атрымалі ананімнае паведамленне аб «незаконным сходзе», які праходзіць у сядзібе СПБ.

Міліцыянты, якія прыйшлі на сход, запісалі даныя ўсіх асоб у памяшканні штаба СПБ і пакінулі месца збору настаўнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула