БЕЛ Ł РУС

Беларус упершыню за 18 гадоў выйграў тэнісны турнір ATP

29.08.2021 / 08:49

Nashaniva.com

Беларус Ілля Івашка стаў пераможцам тэніснага турніру ў амерыканскім Уінстан-Салеме (Паўночная Караліна).

У фінале Ілля перамог шведа Мікаэля Імера 6:0, 6:2.

Варта зазначыць, што турнір папярэднічае Адкрытаму чэмпіянату ЗША па тэнісе, таму моцныя гульцы прапускаюць такія спаборніцтвы, тым не менш, перамогу ў беларуса ўжо не адняць.

Гэта першы тытул АТР (мужчынскія турніры, якія праводзіць Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў) у кар'еры Івашкі. Прызавы фонд турніру складаў 717 955 даляраў.

Папярэдні раз беларускі тэнісіст выйграваў турнір АТР у далёкім 2003 годзе, калі Максім Мірны перамог на турніры ў Ратэрдаме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула