БЕЛ Ł РУС

Дальнабойнік схаваў у асабістых рэчах 8 кг наркотыкаў. Яго затрымалі беларускія мытнікі

30.08.2021 / 19:43

Nashaniva.com

Беларускія мытнікі ў пункце пропуску «Новая Рудня» на мяжы з Украінай спынілі ўвоз на тэрыторыю ЕАЭС 8 кг гашышу і марыхуаны, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Забароненыя рэчывы ў асабістых рэчах схаваў грамадзянін Малдовы, які ехаў на грузавіку Scania. Наркотыкі былі спакаваныя ў 12 празрыстых поліэтыленавых пакетах, а мужчына растлумачыў, што гэта харчовая дабаўка для сабак.

Эксперты высветлілі, што гэта былі гашыш і марыхуана.

Грамадзянін Малдовы павінен быў даставіць наркотыкі ў Маскву за ўзнагароджанне.

Гомельская мытня завяла крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула