БЕЛ Ł РУС

Беларускія мытнікі на мяжы з Украінай затрымалі дальнабойніка з 8 кг гашышу і марыхуаны

31.08.2021 / 09:39

Nashaniva.com

Забароненыя рэчывы ў асабістых рэчах схаваў грамадзянін Малдовы.

Наркотыкі былі спакаваныя ў 12 празрыстых поліэтыленавых пакетах, а мужчына растлумачыў, што гэта харчовая дабаўка для сабак.

Эксперты высветлілі, што гэта былі гашыш і марыхуана.

Грамадзянін Малдовы павінен быў даставіць наркотыкі ў Маскву за ўзнагароджанне.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула