БЕЛ Ł РУС

У судзе над Калеснікавай і Знакам ідуць спрэчкі бакоў: ім пагражае да 12 гадоў зняволення

31.08.2021 / 12:08

Nashaniva.com

Прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку будзе абвешчаны 6 верасня а 12-й гадзіне Гэта будзе адзіная адкрытая частка закрытага судовага працэсу.

ТАСС

Суд над імі распачаўся 4 жніўня. Знаку і Калеснікавай ставяць у віну злачынствы па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 

— ч. 1 арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (да 12 гадоў пазбаўлення волі) 

— ч. 3 арт. 361 — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (да 5 гадоў пазбаўлення волі) 

— ч. 1 арт. 361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва ім (да 7 гадоў пазбаўлення волі)

Марыя Калеснікава была затрыманая 7 верасня, а Максім Знак — 9 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула