БЕЛ Ł РУС

На мяжы Літвы з Беларуссю пажарны атрымаў смяротную траўму. Ён дапамагаў мантаваць агароджу

31.08.2021 / 14:15

Nashaniva.com

47-гадовы Эгідзіюс Карла атрымаў траўму пры падрыхтоўцы да мантажу калючага дроту, так званай канцэрціны. Выклікалі хуткую дапамогу, аднак выратаваць жыццё пажарнага медыкам не ўдалося, паведамляе Delfi.lt.

Delfi

«Гэта няшчасце ўразіла нас усіх. Пажарны загінуў, выконваючы свой абавязак, дапамагаючы ўзмацняць ахову дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. У гэты цяжкі момант я зычу супольнасці пажарных-ратавальнікаў стойкасці і згуртаванасці», — сказала міністарка ўнутраных спраў Агне Білатайце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула