БЕЛ Ł РУС

Людзям, звязаным з рэжымам у Беларусі, могуць забараніць прыязджаць у ЕС

31.08.2021 / 23:30

Nashaniva.com

Аглядальнік «Радыё Свабода» Рыкард Юзвяк паведамляе, што камісар ЕС па ўнутраных справах Ілва Ёхансан заявіла, што Еўрасаюз можа прыпыніць дзеянне візавага кодэкса ЕС для людзей, звязаных з рэжымам Лукашэнкі, калі праблемы на мяжы не спыняцца.

Гаворка пра міграцыйны крызіс: еўрапейскія ўлады абвінавачваюць рэжым Лукашэнкі ў выкарыстанні мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі для падрыву бяспекі ў краінах-суседках, якія ўваходзяць у ЕС, некаторыя палітыкі называюць гэта элементам гібрыднай вайны супраць Еўрапейскага саюза. 

ЕС, ЗША і Вялікабрытанія ўжо ўвялі персанальныя санкцыі супраць шэрагу беларускіх функцыянераў, у тым ліку суддзяў і сілавікоў, а таксама супраць бізнэсоўцаў, якіх звязваюць з Лукашэнкам. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула