БЕЛ Ł РУС

Качанава: Масачны рэжым ніхто не адмяняў

1.09.2021 / 08:32

Nashaniva.com

У аўторак старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла традыцыйную штотыднёвую відэанараду па пытаннях процідзеяння каранавірусу.

Былі абмеркаваныя некалькі пытанняў: бягучая сітуацыя з распаўсюдам хваробы, праца паліклінік і бальніц, а таксама, пры неабходнасці, планы па перапрафіляванні, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Міністр Дзмітрый Піневіч спрагназаваў, што чарговая хваля чакаецца ў кастрычніку,

аднак наяўнасць складаных пацыентаў кажа аб тым, што расслабляцца нельга.

Па яго словах, практыка мінулай хвалі паказала, што ў нашай краіне ёсць магчымасць пакуль што не закрываць цалкам усе бальніцы.

У цяперашні эпідэмічны ўздым прынята рашэнне не закрываць цалкам усе бальніцы і ўсе аддзяленні, а частку з іх пакінуць для аказання звычайнай планавай, высокатэхналагічнай і спецыялізаванай дапамогі.

Падводзячы вынікі нарады, Наталля Качанава нагадала, што масачны рэжым ніхто не адмяняў,

а значыць неабходна правяраць, як людзі носяць маскі ў крамах, транспарце, установах і г. д. «Кіраўніцтву сталіцы і ўсіх абласцей неабходна трымаць на пастаянным кантролі пытанні эпідэміялагічнай бяспекі», — падкрэсліла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула