БЕЛ Ł РУС

Green стаў генеральным партнёрам хакейнага «Дынама». Уладальнік сеткі адсядзеў 4 месяцы ў СІЗА

1.09.2021 / 11:2

Nashaniva.com

На сайце ХК «Дынама» Мінск з'явілася інфармацыя, што сетка крам Green (ТАА «ГрынРозніца») з'яўляецца генеральным партнёрам клуба.

Сярод партнёраў і спонсараў клуба на сайце з’явілася сетка гіпермаркетаў Green. Клуб ніяк не афішаваў пачатак супрацоўніцтва, хаця ў спартовых колах прынята асвятляць такія рэчы.

Нагадаем, што ў лютым быў затрыманы ўласнік сеткі Генадзь Кірэйкаў. Гэта здарылася пасля пасля словаў Лукашэнкі «кампанію мы выразаем». Прычынай нібыта стала адмова рэалізоўваць прадукцыю некаторых беларускіх прадпрыемстваў.

Кірэйкаў быў вызвалены ў чэрвені.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула