БЕЛ Ł РУС

Беларусам рэкамендуюць мець тры банкаўскія карткі. У мэтах бяспекі

1.09.2021 / 11:18

Nashaniva.com

Старшы следчы па асабліва важных справах СК Іван Судніковіч парэкамендаваў беларусам выкарыстоўваць тры банкаўскія карткі.

Пра гэта ён распавёў на пасяджэнні «Экспертная серада», піша БелТА.

«Усе выкарыстоўваюць у асноўным адну банкаўскую картку для ўсяго. Рэкамендацыя — тры банкаўскія карткі.

Першая банкаўская картка павінна быць як разліковая. Вы яе выкарыстоўваеце пры аплаце ў крамах, на запраўцы і гэтак далей.

Другая картка — віртуальная, якую вы выкарыстоўваеце пры аплаце ў інтэрнэт-крамах, пераводзячы на яе пэўную суму. Вы можаце яе закрыць, адкрыць, перавыпусціць.

І трэцяя картка — назапашвальная, дзе вы захоўваеце свае зберажэнні. І вы яе атрымалі ў банку, закрылі ў свой сейф і ніколі не выкарыстоўвайце ні пры плацяжах у інтэрнэце, ні ў краме. Гэта табу», — расказаў Іван Судніковіч.

Ён дадаў, што ўсё гэта дазволіць значна скараціць магчымасць крадзяжу з карты грошай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула