БЕЛ Ł РУС

Прышчэпку ад грыпу могуць зрабіць разам з прышчэпкай ад кавіду

1.09.2021 / 11:25

Nashaniva.com

Міністэрства аховы здароўя распрацавала алгарытм, як сёлета будуць рабіць прышчэпкі ад грыпу.

Калі пацыенту трэба яшчэ і вакцына ад COVID-19, то спачатку зробяць яе, а толькі праз два тыдні пасля поўнага курса вакцынацыі супраць каранавіруса можна будзе атрымаць прышчэпку ад грыпу.

Аднак па жаданні пацыента можна зрабіць адразу дзве вакцыны — за выключэннем жывых вакцын. У такім разе чалавек павінен падпісаць пісьмовую згоду. 

Тыдзень таму галоўны санітарны доктар Мінска казала, што паміж прышчэпкай ад каранавіруса і прышчэпкай ад грыпу павінен прайсці хаця б месяц.

На сёння першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі 17,6% жыхароў Беларусі, дзве дозы — 14,6%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула