БЕЛ Ł РУС

«Прыняць плануецца ў кастрычніку-лістападзе». Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю з дарожнымі картамі

1.09.2021 / 12:32

Nashaniva.com

Пра гэта ён распавёў сёння журналістам у Бабруйску, паведамляе БелТА.

БелТА

Ён нагадаў, што пасля гэтага ва ўрадах былі выпрацаваны больш за 30 так званых дарожных карт. Яны тычыліся развіцця супрацоўніцтва па розных кірунках.

З часам гэтыя дарожныя карты ператварыліся ў саюзныя праграмы і іх засталося 28.

«Гэта ўжо будуць падпісаныя дамовы да выканання. Не проста карты, па якіх хтосьці будзе ісці», — растлумачыў Лукашэнка.

Падпісаць іх на прэзідэнцкім узроўні плануецца на Вышэйшым дзяржсавеце. Яго пасяджэнне хочуць правесці ў кастрычніку-лістападзе.

«Калі мы дамовімся канчаткова з прэзідэнтам Расіі 9-га, то 10-11-га ўрады збяруцца, разгледзяць, прымуць гэтыя праграмы. А потым мы зацвердзім на Вышэйшым дзяржсавеце», — распавёў Лукашэнка.

Пасольства Беларусі ў Расіі «катэгарычна абвергла» інфармацыю аб падпісанні 9 верасня дарожных карт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула