БЕЛ Ł РУС

Тэрарыст напаў з нажом на супермаркет у Новай Зеландыі: ён параніў шэсць чалавек

3.09.2021 / 08:52

Nashaniva.com

Узброены мужчына напаў на наведвальнікаў супермаркета Countdown у новазеландскім Оклендзе.

nzherald.co.nz

Пра гэта паведамляе New Zealand Herald.

Злачынец увайшоў у гандлёвы цэнтр і параніў нажом шасцярых наведвальнікаў. Ён быў застрэлены паліцэйскімі на месцы праз хвіліну пасля нападу.

Высветлілася, што гэта імігрант са Шры-Ланкі, ён прыбыў у Новую Зеландыю ў 2011 годзе. Камісар паліцыі Эндру Костэр распавёў, што мужчына ўжо быў пад наглядам праваахоўных органаў праз свае экстрэмісцкія погляды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула