БЕЛ Ł РУС

На выходных у Беларусь прыйдуць першыя замаразкі

3.09.2021 / 11:13

Nashaniva.com

4-6 верасня ў краіне будзе стаяць халаднаватае надвор'е.

У суботу — месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, месцамі парывісты.

Уначы +2..+8°С, днём +11..+17°С. У Мінску паабяцалі +13..+15°С, кароткачасовы дождж.

У нядзелю, 5 верасня, таксама кароткачасовыя дажджы. Вецер зменіцца на паўночны. Ноччу +1..+7°С, месцамі слабыя замаразкі да 0..-2°С, днём +10..+17°С. У Мінску +12..+14°С.

Замаразкі чакаюцца і ў ноч на панядзелак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула