БЕЛ Ł РУС

У Калінкавічах падлетка затрымалі за наркотыкі. А пасля пад рукі прывялі ў ліцэй, каб паказаць усім вучням

3.09.2021 / 14:49

Nashaniva.com

17-гадовы навучэнец Калінкавіцкага аграрна-тэхнічнага ліцэя разам з 18-гадовым сябрам распаўсюджвалі наркотыкі.

«Калінкавіцкія навіны»

Сілавікі вырашылі паказаць малодшага падлетка іншым навучэнцам ліцэя — пад рукі прывялі яго ў актавую залу. Фота публікуюць «Калінкавіцкія навіны».

Хлопцаў затрымалі і змясцілі ў СІЗА. Ім пагражае ад 10 да 20 гадоў зняволення (ч. 4 арт. 328 КК). 

Нядаўна па такім жа артыкуле затрымалі дзвюх 15-гадовых школьніц у Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула