БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі 1950 выпадкаў каранавіруса. Чарговы рэкорд з сярэдзіны студзеня

3.09.2021 / 15:28

Nashaniva.com

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 1950 выпадкаў каранавіруса, а выпісаны 1547 чалавек.

Гэта рэкорд з 15 студзеня, за дзень да гэтага, 14 студзеня, было 1967, а 13 студзеня быў рэкорд 2021 года — 1972.

12 снежня 2020 года быў рэкорд за два гады — 1975 выпадкаў.

З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 487 017 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 479 229.

За ўвесь час памерлі 3814 чалавек, паведамляе Мінздароўя. За мінулыя суткі выканана 20 201 тэст. 

1,67 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,38 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула