БЕЛ Ł РУС

У мінскай гімназіі атруціліся дзеці — пяцёра з іх у бальніцы

4.09.2021 / 18:52

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў сталічнай гімназіі №3. Напярэдадні ў інфекцыйную бальніцу сталі масава паступаць скаргі на самаадчуванне вучняў 6-х і 9-х класаў гэтай установы. Сёння стала вядома, што пяцярых вучняў гаспіталізавалі з кішачнай інфекцыяй. 

Мінздароўя паведаміла, што ў гімназіі правялі поўную дэзынфекцыю. Паводле папярэдніх вынікаў лабараторных даследаванняў, патагеннай мікрафлоры ў адабраных харчовых прадуктах і змывах не выяўлена. Эпідэміялагічнае расследаванне працягваецца, піша прэс-служба ведамства. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула