БЕЛ Ł РУС

У Беларусь даставілі 1,5 млн доз кітайскай вакцыны ад COVID-19

5.09.2021 / 08:57

Nashaniva.com

У Беларусь прыбыў самалёт з Пекіна з 1,5 млн доз кітайскай вакцыны супраць каранавіруса, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У склад дадзенага грузу ўвайшлі 500 тысяч доз, прадастаўленых кітайскім бокам у якасці сяброўскай гуманітарнай дапамогі, а таксама 1 млн доз у рамках закупкі.

Вакцына дастаўлялася ў спецыяльных кантэйнерах з падтрыманнем неабходнага тэмпературнага рэжыму.

Перш чым вакцыну пачнуць выкарыстоўваць у арганізацыях аховы здароўя, яна пройдзе кантроль якасці ў акрэдытаванай лабараторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула