БЕЛ Ł РУС

У Расіі суд забараніў Google рэагаваць на пошукавы запыт «разумнае галасаванне»

5.09.2021 / 12:19

Nashaniva.com

Суд у Расіі забараніў пошукавіку Google паказваць у пошукавай выдачы словазлучэнне «разумнае галасаванне», якое звязана з ініцыятывай Аляксея Навальнага напярэдадні маючых адбыцца выбараў. Аналагічнае прадпісанне прынята і ў дачыненні да «Яндэкса».

Перад выбарамі, якія пройдуць у Расіі з 17 па 19 верасня (у тым ліку ў Дзяржаўную думу), расійскі суд прыняў рашэнне па пазове стаўрапольскай кампаніі «Вулінтрэйд», якая раней атрымала ў дзяржавы права на лагатып і таварны знак «Разумнага галасавання».

Асноўны від дзейнасці кампаніі «Вулінтрэйд» — нарыхтоўка і продаж воўны, што ніяк не звязана з выбарамі.

Разумнае галасаванне — стратэгія каманды Аляксея Навальнага з мэтай пазбавіць партыю «Адзіная Расія» галасоў на муніцыпальных, рэгіянальных і федэральных выбарах у Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула