БЕЛ Ł РУС

Эмблемай Дня горада ў Мінску абралі кляновы ліст

6.09.2021 / 10:55

Nashaniva.com

11 верасня (субота) сталіца адзначыць Дзень горада. Мінску — 954 гады. «Мінск-Навіны» апублікавалі фота банераў і дэкарацый, якія ўсталёўваюць на вуліцах да свята.

Эмблема свята — кляновы ліст. Дызайнеры таксама прыдумалі піктаграмы з захапленнямі гараджан: тэатр, спорт, музыка, танцы і інш.

Сёлета да Дня горада збіраюцца ўпрыгожыць калоны Ратушы. Гэта было апошні раз у 2018-м.

Каля Палаца спорту з'явіцца вялікі банер, доўгі падрамнік, чатырохметровыя літары «Мінск» і кляновы ліст, а на будынку Педуніверсітэта з'явіцца 40-метровае пано.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула