БЕЛ Ł РУС

Васкрасенскі з'явіўся ў спісах варшаўскага форуму, дзе будзе выступаць Ціханоўская

6.09.2021 / 16:41

Nashaniva.com

Прозвішча Юрыя Васкрасенскага з'явілася сярод удзельнікаў польскага эканамічнага форуму 7-9 верасня, дзе мае выступаць Святлана Ціханоўская. 

Васкрасенскі не значыцца спікерам, але пазначаны палітычным вязнем, «якога выпусціў Лукашэнка». 

На гэтым форуме некалькі панэляў будзе прысвечана Беларусі. 

Як патлумачыў «Нашай Ніве» дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, «Васкрасенскі сам зарэгістраваўся на гэты форум і сам напісаў сабе біяграфію». 

Супрацьдзейнічаць Васкрасенскаму яны не будуць: маўляў, яму тое і трэба — «хай слухае».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула