БЕЛ Ł РУС

Беларускія памежнікі не пусцілі Сяргея Салаша ў ЗША

15.07.2009 / 13:48

ЗП

Палітыка завярнулі пры праходжанні пашпартнага кантролю, паведаміўшы, што ён знаходзіцца ў спісе невыязных з краіны.

Лідэра барысаўскай суполкі Партыі БНФ Сяргея Салаша не прапусцілі беларускія памежнікі на рэйс «Мінск — Франкфурт». Палітыка завярнулі пры праходжанні пашпартнага кантролю, паведаміўшы, што ён знаходзіцца ў спісе невыязных з краіны.

Сяргей Салаш павінен быў ляцець у ЗША па адукацыйнай праграме на тры тыдні. Разам з ім за акіян накіроўваліся і іншыя мясцовыя лідэры, але ні ў кога больш праблем не ўзнікла.

Цікава, што 1—2 ліпеня Салаш знаходзіўся ў Літве, і тады ніякіх перашкод у перасячэнні беларускай мяжы пагранічнікі не чынілі. А перад атрыманнем амерыканскай візы Сяргей браў даведку аб дазволе на выезд у Мінскім абласным аддзяленні Міністэрства ўнутраных справаў, яе таксама выдалі адразу ж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула