БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі 1419 выпадкаў каранавіруса

7.09.2021 / 12:49

Nashaniva.com

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зарэгістравалі 1419 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1136 чалавек.

Учора казалі пра 1473 выпадкі, у нядзелю — пра 1963, але пры 20 659 тэстах. Сёння паведамляецца пра 8063 тэсты.

З пачатку пандэміі зарэгістравалі 493 818 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 485 248 пацыентаў.

За ўвесь перыяд памерлі 3859 чалавек, паведамляе Мінздароўя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула