БЕЛ Ł РУС

Пуцін і Шайгу каторы дзень ходзяць па тайзе

7.09.2021 / 13:18

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін пасля візіту на Далёкі Усход і наведвання Благавешчанска ўзяў некалькі дзён адпачынку і разам з кіраўніком Мінабароны Расіі Сяргеем Шайгу адправіўся адпачываць у тайгу.

ТАСС

Пра гэта распавёў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РБК.

«Ён сапраўды там з Шайгу, месца я называць не буду, гэта Сібір. Звычайны адпачынак: тайга, горы, прагулкі, свежае паветра і гэтак далей», — распавёў ён.

Паводле яго слоў, чакаецца, што Пуцін вернецца ў Маскву заўтра да вечара. Пагатоў у чацвер у яго перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула