БЕЛ Ł РУС

З пачатку сезона 13 беларусаў атруціліся грыбамі

8.09.2021 / 11:33

Nashaniva.com

Прычым больш за ўсё такіх выпадкаў адбылося на Брэсцкай вобласці — шэсць, у Мінску — тры выпадкі.

Усяго, паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, па стане на 2 верасня пацярпела 13 чалавек (з іх двое дзяцей ва ўзросце ад 4 да 7 гадоў).

Вось некалькі важных правілаў у грыбах.

Ніколі не збірайце грыбы, якія вы не ведаеце. Калі грыб выклікае сумнеў, лепш не кладзіце яго ў кошык. Старайцеся збіраць губчатыя грыбы — белыя, махавікі і г. д. Таксама не варта спрабаваць невядомыя грыбы на смак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула