БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі 1760 выпадкаў каранавіруса

8.09.2021 / 15:52

Nashaniva.com

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 1760 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1486 чалавек.

Учора паведамлялася пра 1419 выпадкаў, а ў нядзелю было 1963 — максімум з сярэдзіны студзеня.

З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 495 578 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 486 734.

За ўвесь час памёр 3871 пацыент, паведамляе Мінздароўя.

За мінулыя суткі выканана 21 тыс. 970 тэстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула