БЕЛ Ł РУС

Пуцін раскрытыкаваў краіны Захаду за байкот Лукашэнкі

9.09.2021 / 23:32

Nashaniva.com

На пытанне журналіста БелТА, ці збіраецца Масква распачаць з Мінскам сумесныя дзеянні па ўрэгуляванні міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і еўрапейскіх краін, Пуцін адказаў, што да сумесных дзеянняў яго якраз заклікаюць заходнія калегі.

Ён прывёў паралель з рухам «Талібан», які захапіў уладу ў Афганістане. Па яго словах, «усе хочуць гаварыць з «Талібанам» наўпрост», хоць арганізацыя ўнесена ў спіс тэрарыстычных. Пры гэтым з Лукашэнкам, са слоў Пуціна, наўпрост не гавораць і спрабуюць зрабіць гэта праз Расію.

«Ідзіце размаўляйце з уладамі Беларусі, чаго вы з намі размаўляеце?» — сказаў Пуцін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула