БЕЛ Ł РУС

У галоўным офісе банка «Дабрабыт» адкрыўся музей грошай

10.09.2021 / 10:46

Nashaniva.com

На стэндах прадстаўленыя як старадаўнія банкноты і манеты, так і сучасныя грошы.

Напрыклад, тут можна ўбачыць рымскія дынары 2-3 стагоддзя н.э., грошы перыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай, талеры-патагоны пач. 17 ст., манеты Савецкага Саюза і памятныя манеты Нацбанка.

Акрамя таго, экспазіцыя ўключае ўсе беларускія банкноты, пачынаючы з «зайчыкаў».

Экспанаты прадстаўленыя першым прыватным беларускім музеем грошай Groshi.

Галоўны офіс «Дабрабыту» знаходзіцца ў Мінску па адрасе Камуністычная, 49.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула