Зяленскі лічыць верагоднай поўнамаштабную вайну з Расіяй
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў верагоднай поўнамаштабную вайну з Расіяй. Аднак ён лічыць, што гэта можа стаць самай вялікай памылкай РФ.
Пра гэта Зяленскі заявіў на форуме «Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі», піша РБК-Украіна.
Па словах украінскага прэзідэнта, такі сцэнар развіцця падзей — самы страшны.
«Мяркую, што гэта будзе самая вялікая памылка Расіі. Пасля гэтага ніколі не будзе існаваць суседства Расіі, Украіны і Беларусі. Гэта самае страшнае, што можа быць, але, на жаль, такая верагоднасць ёсць», — сказаў Зяленскі.