БЕЛ Ł РУС

Кітайскую вакцыну размеркавалі па рэгіёнах. З панядзелка ахвотныя могуць вакцынавацца

10.09.2021 / 13:26

Nashaniva.com

Кітайскую вакцыну SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), што ў пачатку тыдня паступіла ў Беларусь, перадалі ў рэгіёны, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале. 

З панядзелка ўсе жадаючыя змогуць прайсці вакцынацыю.

У Брэсцкую вобласць перададзена каля 150 тыс. доз вакцыны, у Віцебскую — каля 125 тыс. доз, у Гомельскую — 155 тыс., у Гродзенскую — 110 тыс., у Мінскую — больш за 160 тыс. доз, у Мінск — 200 тыс., у Магілёўскую - 110 тыс.

Вакцыну распрацавала фармкарпарацыя Sinopharm.

У Беларусь прывезлі 1,5 мільёна доз вакцыны. Наша краіна атрымала 500 тыс. доз вакцыны бясплатна, а яшчэ 1 млн. доз быў закуплены па кантракце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула