БЕЛ Ł РУС

ЕАБР: У Беларусі павышаныя інфляцыйныя чаканні

13.09.2021 / 10:31

Nashaniva.com

Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця паведамляюць: гадавая інфляцыя ў Беларусі за жнівень (у параўнанні са жніўнем 2020 года) складае 9,8%. Такі ж узровень быў і ў ліпені. 

«Рост цэн падтрымліваюць павышаныя інфляцыйныя чаканні, глабальныя затрымкі паставак, рост коштаў на харчаванне і сыравіну на сусветным рынку, — паведамляе ЕАБР. — Зніжэнне ўраджаю збожжа (на 19% па стане на 10 верасня) можа стаць дадатковым інфляцыйным фактарам да канца года. У выніку мы чакаем захавання гадавой інфляцыі каля бягучага ўзроўню аж да лістапада ўключна», — гаворыцца ў паведамленні.

ЕАБР адзначае, што ў снежні інфляцыя можа запаволіцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула