БЕЛ Ł РУС

У Беларусі засноўваецца новая латарэя

14.09.2021 / 8:18

Nashaniva.com

Заснавальнікам латарэі выступае Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, а арганізатарам — «Беларускія латарэі», якія праводзяць «Ваша лато».

Пастанова аб новай латарэі апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Мэтай правядзення латарэі з'яўляецца атрыманне «дадатковых сродкаў на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных прыродаахоўных устаноў і размешчаных на іх тэрыторыі санаторна-аздараўленчых арганізацый, падпарадкаваных Кіраўніцтву справамі, а таксама на іншыя мэты».

Прадугледжваецца, што латарэя будзе праводзіцца не радзей за адзін раз на тыдзень.

Білет будзе мець два гульнявыя палі, а ў клетках будзе камбінацыя з 15 лічбаў, якія не паўтараюцца. Розыгрыш будзе праводзіцца ў некалькі тураў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула