БЕЛ Ł РУС

Гурту Znich забаранілі правесці юбілейны канцэрт у Мінску

14.09.2021 / 9:50

Nashaniva.com

Чыноўнікі ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама забаранілі фолк-метал-гурту Znich правесці канцэрт на 25-годдзе калектыву.

Зладзіць канцэрт планавалі ў клубе «Re: Public» 24 верасня. Разам з музыкамі гурта Znich планавалі выступіць яшчэ Rutvica і Rokash, паведамляе Еўрарадыё.

Кіраўніцтва ўпраўлення культуры спаслалася на каранавірус і падпункт 1.8 пункту 1 артыкула 215 Кодэкса аб культуры («парушэнне іншых патрабаванняў заканадаўства»).

Лідар гурта Алесь Таболіч у 2020-м выстаўляў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах, але сышоў з дыстанцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула