БЕЛ Ł РУС

Яшчэ два рэгіянальныя тэлеграм-каналы прызнаныя экстрэмісцкімі

14.09.2021 / 14:42

Nashaniva.com

Прызнаная экстрэмісцкай інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-каналаў «Ваўкавыск для жыцця new» і «Ашмяны».

Органы пракуратуры Ваўкавыскага і Ашмянскага раёнаў падчас маніторынгу СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў выявілі ў каналах «заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці» — блакавання дарог, хуліганскіх дзеянняў, актаў вандалізму, а таксама каментары з абразамі і пагрозамі на адрас супрацоўнікаў міліцыі ды інш.

Па стане на 14 верасня ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесена каля 200 тэлеграм-каналаў і чатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула