БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі прагназуюць на пятніцу моцныя дажджы, абвешчаны аранжавы ўзровень

16.09.2021 / 13:12

Nashaniva.com

Белгідрамет абвясціў на пятніцу аранжавы ўзровень небяспекі.

У ноч на 17 верасня ў паўднёвых і цэнтральных раёнах, днём па Гомельшчыне чакаюцца моцныя дажджы.

У Мінску ноччу чакаецца моцны дождж. А ўдзень у пятніцу ўсяго +9..+11 градусаў.

Дажджы абяцаюць і на суботу ды ўсяго +5..+7.

Халоднае надвор'е захаваецца цягам некалькіх дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула