БЕЛ Ł РУС

У Службе бяспекі Украіны патлумачылі прычыну затрымання беларусаў

16.09.2021 / 16:52

Nashaniva.com

Беларускі дом ва Украіне паведаміў аб затрыманні пяцярых грамадзян Беларусі ва Украіне, Служба бяспекі Украіны тлумачыць, што праводзіла міграцыйную праверку і выявіла двух нелегалаў.

Беларускі дом ва Украіне заявіў, што СБУ затрымала 5 беларусаў для правядзення «прафілактычных гутарак», сярод іх і валанцёрка, якая дапамагала ў легалізацыі беларусаў, якія збягаюць з краіны.

Спікер СБУ ў сваю чаргу тлумачыць, што спецслужба сумесна з паліцыяй удзельнічае ў аперацыі «Мігрант», якая праходзіць з 1 па 31 верасня і прадугледжвае выяўленне нелегалаў.

16 верасня ў рамках гэтай аперацыі прайшла праверка аднаго з кіеўскіх хостэлаў, дзе было выяўлена 12 грамадзян Беларусі. Пры гэтым праваахоўнікі ўстанавілі, што двое з іх незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Украіны.

Тры чалавекі былі запрошаныя ў адміністрацыйны будынак СБУ для іх апытання. Пасля правядзення адпаведных праверак двух грамадзян Беларусі перадалі ў Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула