БЕЛ Ł РУС

У Мінску п'яны кіроўца BMW пратараніў плот і перакуліўся

18.09.2021 / 19:52

Nashaniva.com

Сёння на вуліцы Аэрадромнай у Мінску BMW перакуліўся, паведамляе ДАІ.

38-гадовы кіроўца BMW ехаў па вуліцы Аэрадромнай з боку праспекта Жукава. На скрыжаванні з вуліцай Чкалава ён не справіўся з кіраваннем і ўз'ехаў на бардзюр. Машына пратараніла раздзяляльную агароджу, выехала на сустрэчную паласу і лягла на дах.

Кіроўцу даставілі ў бальніцу для абследавання.

Яно паказала 2 праміле алкаголю ў яго крыві.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула