БЕЛ Ł РУС

У Зялёным Лузе ўзніклі праблемы з вадой

21.09.2021 / 15:29

Nashaniva.com

У Мінску пачаліся перабоі з водазабеспячэннем у мікрараёне Зялёны Луг, а таксама на вуліцах Някрасава, Бяды, Сурганава, Гамарніка, Мірашнічэнкі і Кальцова.

Пра гэта паведаміла Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка.

Да перабояў прывяло адключэнне электраэнергіі ў сетцы Мінскэнерга «Мінскія кабельныя сеткі». З-за гэтага часова спынілася помпавае абсталяванне станцый 2-га пад'ёму «Бараўляны» і РПНС «Някрасава».

Адпаведна, якасць водазабеспячэння можа пагоршыцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула