БЕЛ Ł РУС

«Некалькі паўнамоцтваў нейкаму органу мы прыляпілі, а далей мы не ведаем». Як ідзе праца камісіі над праектам Канстытуцыі

21.09.2021 / 17:57

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал, блізкі да прэс-службы Лукашэнкі, апублікаваў відэа з нарады з кіраўніцтвам Саўміна. Гаворка зайшла пра даўно абяцаную перадачу часткі паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы ўраду і мясцовым органам улады. Але высветлілася нечаканае.

«Заглохла пытанне! Зрабілі некалькі крокаў — і супакоіліся!» — заявіў Лукашэнка.

28 верасня ён правядзе пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі, дзе абмяркуюць праект Канстытуцыі.

Але, падобна, браць на сябе адказнасць, якія паўнамоцтвы забіраць у Лукашэнкі, Канстытуцыйная камісія не наважваецца. На гэта Лукашэнка адказаў строга, раскрыўшы таямніцу іх працы:

«І падрыхтавацца. Не тое што, вось мы не ведаем: некалькі паўнамоцтваў нейкаму органу мы прыляпілі (Усебеларускаму народнаму сходу і гэтак далей), а далей мы не ведаем. Пойдзем да прэзідэнта. Ну вы прыходзьце да мяне, толькі з прапановамі».

Чытайце таксама: Лукашэнка зноў загаварыў аб перадачы паўнамоцтваў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула