БЕЛ Ł РУС

11-гадовы хлопчык з Барысава гадамі ўзломваў чужыя акаўнты ў гульні

21.09.2021 / 18:45

Nashaniva.com

11-гадовы жыхар Барысава некалькі гадоў узломваў чужыя акаўнты ў анлайн-гульні пры дапамозе спецыялізаванага праграмнага забеспячэння і капіяваў асабістыя даныя карыстальнікаў, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Акрамя гэтага, з мэтай раскруткі свайго канала непаўналетні раздаваў лагіны і паролі ад уліковых запісаў карыстальнікаў. Такім чынам ён хацеў павысіць свой рэйтынг і павялічыць колькасць падпісчыкаў.

У дзеяннях падлетка фармальна ўгледжваюцца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 ст. 354 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (выкарыстанне шкоднасных камп'ютарных праграм), аднак ён не дасягнуў узросту, з якога наступае крымінальная адказнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула