БЕЛ Ł РУС

Беларус выйшаў на Красную плошчу ў Маскве з плакатам супраць Лукашэнкі — заўтра яго будуць судзіць

22.09.2021 / 11:18

Nashaniva.com

На Краснай плошчы ў Маскве ўдзень 21 верасня затрымалі грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Голубева, які разгарнуў плакат з надпісам «Хопіць карміць рэжым Лукашэнкі», паведамляе «ОВД-Инфо».

Плакат быў афарбаваны ў чырвона-белыя колеры, а ўнізе Голубеў надрукаваў QR-код, па якім можна перайсці на петыцыю супраць улады ў Беларусі.

Пасля затрымання Голубева даставілі ў аддзел паліцыі. На яго склалі пратакол па артыкуле аб удзеле ў няўзгодненай акцыі (ч. 5 арт. 20.2 КаАП). Неўзабаве Голубева адпусцілі з абавязацельствам з'явіцца на суд 23 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула