БЕЛ Ł РУС

Улады да канца года будуць стрымліваць цэны на сацыяльна значныя тавары: спіс пашырылі да 30 груп

22.09.2021 / 20:19

Nashaniva.com

Дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары прадаўжаецца да 31 снежня. Адпаведную пастанову 20 верасня прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляецца на сайце ведамства.

Цэнавае рэгуляванне, у адпаведнасці з пастановай №60, падаўжаецца на 20 груп сацыяльна значных тавараў.

Варта адзначыць, што раней МАРГ пастановай №59 падоўжыў цэнавае рэгуляванне па 31 снежня ўключна на 10 груп сацыяльна значных тавараў.

Такім чынам, па 31 снежня ўключна будзе ажыццяўляцца цэнавае рэгуляванне на 30 груп сацыяльна значных тавараў. У іх пералік уваходзіць мяса, малочныя прадукты, крупы, цукар і іншае. З агульным пералікам рэгуляваных сацыяльна значных тавараў можна азнаёміцца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула