БЕЛ Ł РУС

Віталя Шышова пахаваюць у нядзелю

25.09.2021 / 10:06

Nashaniva.com

24 верасня пракуратура дазволіла забраць ягонае цела. Пра гэта Свабодзе паведамілі сябры Віталя. 

26-гадовы Віталь Шышоў знік у Кіеве 2 жніўня. Ён быў кіраўніком Беларускага дома, суполкі, якая займалася дапамогай уцекачам, ладзіла акцыі салідарнасці. Хлопец выйшаў на прабежку і не вярнуўся. На наступны дзень Віталя знайшлі ў парку павешаным.

Праваахоўныя органы разглядалі версіі самагубства і забойства. Вынікі экспертызы невядомыя.

Чытайце таксама: Слядоў бойкі на месцы не было. Што вядома пра таямнічую смерць Шышова, якога знайшлі ў Кіеве павешаным

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула