Гандбольны суддзя Ігар Кармалыс памёр ва ўзросце 44 гадоў
Арбітр памёр пасля віруснай хваробы.
meshkovbrest.by
Ігар Кармалыс быў выхаванцам трэнера Анатоля Мяшкова, суддзёй нацыянальнай катэгорыі. Ён рэгулярна абслугоўваў матчы чэмпіянату Беларусі, у тым ліку і з удзелам «Мяшкоў Брэст», гаворыцца на сайце каманды.