Жыхарка Літвы перасекла мяжу з Польшчай і атрымала смс-паведамленне з патрабаваннем вярнуцца ў Мінск
Жанчына перасекла мяжу Польшчы і атрымала дзіўнае смс-паведамленне. У ім зварот для нелегалаў: «Вярніцеся назад у Мінск!»
Жанчына падзялілася паведамленнем з рэдакцыяй Delfi. У паведамленні па-англійску напісана наступнае: «Мяжа з Польшчай зачыненая. Беларускія ўлады вас падманулі. Вярніцеся назад у Мінск! Не прымайце таблеткі, якія вам даюць беларускія вайскоўцы».
Таксама даецца спасылка на спецыяльны сайт — там ёсць уся інфармацыя для нелегальных мігрантаў. Паведамляецца, што польска-беларуская мяжа ахоўваецца, а за нелегальны пераход мяжы пагражае турэмнае зняволенне.