БЕЛ Ł РУС

ЕС прапанаваў пастрожыць уезд чыноўнікаў і дыпламатаў з Беларусі

29.09.2021 / 13:49

Nashaniva.com

ЕС прапанаваў часткова замарозіць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю, у прыватнасці, пастрожыўшы ўезд для беларускіх афіцыйных асоб у адказ на міграцыйны крызіс.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у сераду заяве еўракамісара па ўнутраных справах Ілвы Ёхансан, паведамляе ТАСС.

«Еўрапейская Камісія прапануе прыпыніць дзеянне шэрагу артыкулаў пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю. Гэта рашэнне з'яўляецца адказам на спробы беларускага рэжыму дэстабілізаваць ЕС і яго краіны шляхам інструменталізацыі нелегальнай міграцыі», — гаворыцца ў заяве.

«Гэта абмежаванне не закране простых грамадзян, а толькі ўрадавых чыноўнікаў і ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў Беларусі», — заявіў у сваю чаргу на брыфінгу ў Брусэлі намеснік кіраўніка Еўракамісіі ў прасоўванні еўрапейскага ладу жыцця Маргарыціс Схінас.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула