БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд адмовіў ТБМ у задавальненні скаргі на папярэджанне Мінюстыцыі

29.09.2021 / 14:41

Nashaniva.com

Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміла старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.

«Дарагія, шаноўныя сябры, паплечнікі, аднадумцы! Цуд не адбыўся. Як толькі што мне стала вядома, Вярхоўны суд адмовіў ТБМ у задавальненні скаргі на папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Між тым, арганізацыя дзейнічае. Цяпер мы павінны да канца месяца аплаціць арэнду нашай сядзібы. Я хачу падзякаваць усім, хто пералічаў грошы. Дзякуй вам усім за падтрымку! Спадзяюся, што разам мы здолеем зрабіць шмат карысных спраў для таго, каб мова наша родная ачуняла і спакойна і свабодна разлілася напэўна ракой па ўсёй Беларусі. Жыве і жыць будзе!» — напісала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула