БЕЛ Ł РУС

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі аб спорце: Перамогі — не самамэта, навошта нам чэмпіёны, якія працуюць на разбурэнне згоды?

29.09.2021 / 20:20

Nashaniva.com

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі падзяліўся меркаваннем аб развіцці спорту ў Беларусі.

— Спартыўныя перамогі — не самамэта. Сёння спартсмен — прыкметная і даволі значная фігура ў грамадстве. За яго жыццём і кар'ерай заўсёды назіраюць, цікавяцца. Бо ў гонар яго перамогі падымаецца дзяржаўны сцяг і гучыць дзяржаўны гімн. Робяць яны гэта, хочацца верыць, як пяецца ў песні, «ради красоты спорта, Родины своей ради!»

Чэмпіёны павінны паказваць падрастаючаму пакаленню прыклад самаадданай працы, гатоўнасці абараняць гонар сваёй краіны, прыклад патрыятызму.

Для чаго народу «чэмпіёны», якія хай і маюць высокі спартыўны вынік, але працуюць на разбурэнне грамадзянскай згоды ў краіне, эканомікі, выступаюць за збядненне людзей, страту суверэнітэту?» — сказаў Луцкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула