БЕЛ Ł РУС

Польшча можа працягнуць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы на 60 дзён

30.09.2021 / 08:35

Nashaniva.com

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў і накіраваў у парламент запыт аб падаўжэнні рэжыму надзвычайнага становішча, уведзенага ў рэгіёнах на мяжы з Беларуссю праз сітуацыю з мігрантамі. 

Рашэнне аб падаўжэнні рэжыму на дадатковыя 60 дзён прыняў урад Рэспублікі. Паводле польскіх законаў, яго павінен зацвердзіць прэзідэнт, а затым Сейм. Рашэнне можа быць прынята сёння.

Надзвычайнае становішча было ўведзена Польшчай 3 верасня ў прымежнай зоне шырынёй 3 км. Гэта рашэнне закранула 115 населеных пунктаў у Падляскім ваяводстве і 68 — у Люблінскім.

У прыватнасці, яно азначае забарону на правядзенне масавых і забаўляльных мерапрыемстваў, дзяжурства паліцыі ва ўзмоцненым рэжыме, праверкі дакументаў. На названай тэрыторыі не могуць знаходзіцца асобы, якія там не жывуць, не працуюць ці не вучацца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула