БЕЛ Ł РУС

У Беларусі рэкорд па новых выпадках каранавіруса

2.10.2021 / 16:13

Nashaniva.com

За суткі ў краіне зарэгістравана 1998 пацыентаў з COVID-19 — гэта рэкорд, калі меркаваць па афіцыйных даных.

За папярэднія суткі выпісаныя 1338 пацыентаў, паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя. 

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 542 077 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. 

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4174 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, 15 — за 1 кастрычніка. 

За мінулыя суткі выканалі 35 647 тэстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула